be

Астравец Сяргей

Астравец Сяргей

Сяргей Астравец нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Мінску. Пасля арміі закончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1984 г. жыве ў Гродне, працуе ў абласной “Гродзенскай праўдзе”, затым рэдагуе “Пагоню”, з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”, пастаянна друкуецца ў “Нашай Ніве”, з 1993-га супрацоўнічае з Радыё Свабода.

С.Астравец — адзін з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.

Астравец Сяргей. Выданьні

Ты — тулава, рэч, абалонка
epub

Ты — тулава, рэч, абалонка

Апавяданне
Астравец Сяргей

Месяц мінуў, дакладна месяц як ты зноўку апынуўся дома, як даведаўся пра смерць суседа, з якімі былі прыяцелямі, але не сябрамі, і, нарэшце, як табе споўнілася салідная лічба… Ты ўжо ходзіш кіламетрамі, працуеш як заўжды раней, толькі цягаць нічога і падымаць нельга. Ты можаш задаваць пытанні, фатаграфаваць... Болей »

Вавілонскія вежы
epub

Вавілонскія вежы

Апавяданне
Астравец Сяргей

У вялікі шкляны празрысты кубак, у кафетэрый, насыпаю тры поўныя зялёныя лыжкі змолатай кавы. Саспеўшы яна падобная нечакана на брусніцы. Яе збіраюць лацінасы ў самбрэра, пражаць і ссыпаюць у радняныя мяхі. Чорнае кляймо зверху. Tchіbo. Як у тэлерэкламе. Адзінай, якая падабаецца. Панядзелак. Першы дзень... Болей »

Каваль у кароне
epub

Каваль у кароне

Апавяданне
Астравец Сяргей

Для горада, без пытанняў, ганарова, калі ў ім манаршая персона жыла, балі-феерверкі давала, паслоў замежных прымала, парады вайсковыя праводзіла з музыкай, са штандарамі. Калі толькі горад цэніць шляхецкасць сваю, няхай перабудаваныя магнацкія палацы, калі песціць карані свае, ашчаджае, шануе княскі... Болей »

Райскія яблычкі
pdf epub fb2 mobi lit

Райскія яблычкі

Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі
Астравец Сяргей

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі... Болей »

Каты Ёзафа Ратцынгера
pdf

Каты Ёзафа Ратцынгера

Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні
Астравец Сяргей

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай... Болей »

Жыцьцё ёсьць жыцьцё
epub

Жыцьцё ёсьць жыцьцё

Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы
Астравец Сяргей

— Вам жа рускім языком сказана! — любяць раздражнёна абурацца беларусы, калі іх не разумеюць. Ніхто ніколі не сказаў: беларускай мовай... Бо беларускай, як правіла, ня кажуць. Яе трымаюць дзесьці ўглыбі душы. Як старую ашчадную кніжку на дне шуфляды. Беларусы доўгі час ганарыліся, што гавораць па-руску.... Болей »

Лісты да хома саветыкуса

Лісты да хома саветыкуса

Выбраныя тэксты 1991-2002
Астраўцоў Сяргей

Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »

Garten
epub

Garten

Два эсэ пра Гародню
Астравец Сяргей

Гартэн — гэта сад. Па-нямецку. Так называлі крыжакі наш горад. Што яны мелі тады на ўвазе? Проста сугучча словаў? Ці сад сапраўдны ўсё ж-такі існаваў? Ды такі, які запамінаўся адметнасьцю. Гародчык у замку, на абмежаваным па плошчы дзядзінцы. Цыбуля, рэпа, гарох ды капуста? Нейк непераканаўча. Не, існуюць... Болей »

Каўтун
epub

Каўтун

Неверагоднае апавяданьне
Астравец Сяргей

Кожная краiна мае свае адметнасьцi. У адной мужчыны носяць чалмы, а жанчыны паранджу, у iншых любяць самбрэра або цюбяцейкi. Галовы аздабляюць шыньёнамi, парыкамi, пучкамi пер’яў, робяць процьму касiчак, заплятаюць у iх стужкi, пацеркi. А ў нас ёсьць каўтуны. З летапiсу вядома, што першы наш князь меў... Болей »

Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999
Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org