- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік умоўна падзелены на раздзелы: Успаміны з Падляшша, Сляды жыцця, Экскурсія ў мінулае, У розны час, Вершы ў альбомы, Санеты ў альбомы, Рагнеда - палацкая княжна. Вершы, якія знаходзяцца ў раздзелах "Вершы ў альбомы" і "Санеты ў альбомы" былі напісаны ў 1947-53 гадах. Калі аўтар іх знайшоў у сваім архіве, то пасля карэктуры ўключыў іх у свой зборнік. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Падляшша, антываенныя, гістарычныя, лірычныя і напісаныя на іншыя злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця. У апошнім раздзеле маем доўгі верш аб полацкай княжне Рагнедзе "Рагнеда ў Ноўгарадзе", дзе аўтар апісвае цяжкае жыццё княжны ў палоне ў Ноўгарадзе, куды яе прывёз князь Ўладзімір, калі ён знішчыў Полацк, забіў яе бацьку князя Рагвалода і яе братоў а яе матка таксама згінула недзе ў яго палоне.