- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі-кольвек прыйдзіце ў любую грамадзкую арганізацыю і папрасіце ў супрацоўнікаў сфармуляваць місію сваёй арганізацыі. У большасьці выпадкаў у адказ вы пачуеце доўгае і няўцямнае пералічэньне накірункаў дзейнасьці ГА ці будзеце зьдзіўляцца ад розных варыянтаў адказаў на адно і тое ж пытаньне. На жаль, нават кіраўнікі арганізацыі не заўжды здольныя зразумела і канкрэтна патлумачыць, для чаго існуе іх арганізацыя. У такім выпадку як гэтыя людзі могуць уяўляць і эфэктыўна прасоўваць інтарэсы арганізацыі, прасіць аб ахвяраваньнях? Для некамэрцыйнай арганізацыі задача вызначэньня і фармулёўкі місіі ёсьць вельмі складанай. У агульным кантэксьце функцыянаваньня і разьвіцьця арганізацыі фармуляваньне місіі па сутнасьці роўнае адказу на пытаньне пра сэнс яе дзейнасьці.