- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Панятак “зачыстка”, які ў мірны час сустракаецца даволі рэдка, сёлета тры-вала ўвайшоў у лексыкон грамадзкіх актывістаў Беларусі. I гэта ня дзіўна, бо мы жывем і працуем быццам у прыфрантавой зоне - штодзень чакаем новыя інфармацыйныя зводкі зь імёнамі чарговых ахвяраў “атакі на трэці сэктар”... У апошнія месяцы сьпіс ліквідаваных арганізацыяў няўхільна павялічваецца. Як правіла, легальнасьць страчваюць самыя буйныя, актыўныя і арганізацыйна моцныя НДА. Відавочна, “зачыстка” ідзе не хаатычна, а сыстэматычна. Можна дапусьціць, што дзесьці ў сэйфах вышэйшых чыноўнікаў ляжыць супэрсакрэтны дакумэнт з расьпісаным сцэна-рам падзеяў і з “чорным сьпісам”. (Калёнка рэдактара. Як спыніць “дзікае паляваньне”?, фрагмент)