- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5-6 кастрычніка 2002 году ў Менску адбыўся Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. У штогадовым форуме беларускага “трэцяга сэктару” ўзялі ўдзел каля 200 дэлегатаў ад арганізацыяў, грамадзкіх ініцыятываў, фондаў з усёй краіны, а таксама госьці з Украіны, Польшчы, Галяндыі, Даніі. Ядвіга Мацкевіч папрасіла старшыню Рабочай групы Асамблеі Алеся Бяляцкага распавесьці пра ўласнае бачаньне сытуацыі, якая склалася ў Асамблеі і ў айчынным “трэцім сэктары” цягам мінулых гадоў, паспрабаваць акрэсьліць пляны і пэрспэктывы беларускіх НДА.