- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уцёкі ад бацькакратыі. Задача, якая ставілася перад калектывам аўтараў часопіса "Асамблея” напярэдадні выхаду ў друк нумару “Канец бацькакратыі", бьша адначасова і простай, і складанай. Адносна простай, бо патрабаваньні да тэкстаў пра Беларусь без Лукашэнкі не абмяжоўваліся рамкамі футуралягічнай мэтадалёгіі альбо канонамі жанру навуковай фантастыкі. Кожны з аўтараў самастойна вызначаў пункт адліку для сваіх развагаў. Хтосьці разглядае сытуацыю сыходу Аляксандра Лукашэнкі ў выніку неспрыяльнага для яго геапалітычнага раскладу. Камусьці найболыпая небясьпека бачыцца не ў характары пэрсаналісцкага рэжыму, а ва ўсталяваньні ў посткамуністычнай Беларусі ўнікальнай грамадзка-палітычнай канстэляцыі, якая прадвызначыла трываласьць “бацькакратыі". Іншаму здаецца, што перад грамадзянскай супольнасьцю пасьля рэвалюцыі паўстануць якасна новыя праблемы, пра якія ніхто сёньня і не задумваецца. Так ці інакш, пісаць матэрыялы пра іншую Беларусь, якой пакуль няма, — справа захапляльная. Каму ж ня хочацца зазірнуць на імгненьне ў сваю будучыню?!