- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі зьявіліся сапраўдныя эўраскептыкі. Парадаксальна, але ідэйная плятформа для апанэнтаў працэсаў эўраінтэграцыі паўстала пасьля старту праграмы "Ўсходняе Партнэрства”. Хтосьці наракае на адсутнасьць рэальнага напаўненьня дадзенай ініцыятывы. Кагосьці пляжыць мізэрны памер абяцанай Захадам грашовай дапамогі (21 млн эўра). А камусьці ўвогуле падалося, што Эўропа здрадзіла дэмакратычным каштоўнасьцям. Так ці інакш, групы расчараваных у палітыцы Брусэля маюць ідэалягічныя асновы для ўмацаваньня сваіх пазыцый. Для афіцыёзнага сэрца ў фразе "Ўсходняе Партнэрства" вельмі шмат зьлілося. Той, каму трэба, зьезьдзіў на аўдыенцыю да папы Бэнэдыкта, пазнаёміўся зь Сільвіё Бэрлусконі і напалохаў эўраэнтузіязмам Маскву. Астатнія чухаюць патыліцу, спрабуючы зразумець, што за кот у мяху пад выглядам Партнэрства нам усё ж такі падсунулі. Апошняе датычыць у роўнай ступені як разьдзьмутага бюракратычнага апарату, так і грамадзянскае супольнасьці.