- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сур'ёзны ўплыў на лёс Беларусi i яе Узброеных Сiл аказаў распад СССР. 27 лiпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi, а 25 жнiўня 1991 года, адразу пасля жнiвеньскiх падзей у Маскве - Закон "Аб наданнi статусу канстытуцыйнага Закона Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi". На аснове Закона ад 19 верасня 1991 года БССР стала называцца як "Рэспублiка Беларусь". 8 снежня 1991 прэзiдэнты Расii, Украiны i Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкi ўрада гэтых рэспублiк падпiсалi Пагадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (СНД). На парадак дня ў рэспублiцы стала пытанне аб стварэннi ўласных Узброеных Сiл.