- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Мiнiстэрства абароны як орган дзяржаўнага кiравання ўскладзена функцыя ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях абароны. Здзяйсняючы агульнае кiраўнiцтва Узброенымi Сiламi, Мiнiстэрства абароны нясе ўсю адказнасць за iх будаўнiцтва i развiцце, а таксама падрыхтоўку да выканання задач узброенай абароны суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржавы. Генеральны штаб як цэнтральны орган ваеннага кiравання будзе ажыццяўляць аператыўнае кiраванне Узброенымi Сiламi. Акрамя таго, у яго кампетэнцыi знаходзяцца пытаннi арганiзацыi ўзаемадзеяння i каардынацыi дзейнасцi Узброеных Сiл i iншымi вайсковымi фармiраваннямi ў сферы забеспячэння абароны дзяржавы.