- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На базе 28-га i 65-га армейскiх карпусоў створаны Заходняе i Паўночна-Заходняе аператыўныя камандаваннi. Пачата работа па рэарганiзацыi 120-й гвардзейскай мотастралковай дывiзii ў асобную механiзаваную брыгаду i базу захавання ўзбраення i тэхнiкi. Практычна завершаны працэс расфармiравання 350-й гвардзейскай асобнай мабiльнай брыгады. Гэта дазволiла поўнасцю укамлектаваць афiцэрскiм саставам 38-ю i 317-ю гвардзейскiя асобныя брыгады. К 2005 году агульная колькасць Узброеных Сiл павiнна складаць 65 тысяч чалавек (50 тысяч ваеннаслужачых i 15 тысяч асоб грамадзянскага персаналу).