- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Купала... Незабыўны, дарагі пясняр беларус- кага народа. Яго сумленне і гонар. Без Купалы нельга ўявіць нашу (ды і ці толькі нашу?) літаратуру, наша жыццё. Янка Купала з самага пачатку літаратурнай творчасці заклікаў сыноў сваёй забытай богам і людзьмі краіны на Вялікі Сход шукаць Бацькаўшчыну. Ён спяваў песні ад імя беларускага селяніна таму, што быў яму блізкі і доляю, і светапоглядам сваім. Песні жальбы — у дарэвалюцыйны час, песні светлыя, прасякнутыя радасным настроем — у час савецкі. Але гэта вызначэнне характару творчасці Я. Купалы не ахоплівае ўсёй складанасці духоўнага свету самога паэта, духоўнага свету яго лірычнага героя. Давай жа, юны чытач, глыбей пазнаёмімся з творчым шляхам паэта, учытаемся ў паэзію песняра. («Дайце мне сонца i крылле!..», фрагмент)