Уладзімір Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне
2026-03-02 15:03
У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі «Каласы пад сярпом тваім» аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Удзел у імпрэзе бяруць выдавец, дырэктар Фонда «Камунікат»
Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі
Уладзімір Арлоў.
Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім «Камунікат» завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Наведнікі сустрэчы пачуюць між іншым пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі.
Падчас прэзентацыі можна будзе набыць беларускія кнігі выдавецтва «Камунікат».
Люблін, Baobab (ul. Krakowskie Przedmieście 39b)
Пачатак у 17:00
Уваход вольны
Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».