- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва. Аўтар, ураджэнец Бабруйску, адлюстраваў у рамане канфлікты паміж каталіцкай шляхтай і праваслаўным сялянствам. Мясцовы граф меў мала карысьці з таго, што валодаў лесам, таму аддаў яго на вырубку. З гэтага скарыстала сям’я шляхціча Белашэвіча. Але мясцовыя сяляне былі рэзка супраць гэтага: яны гоняць статак пасьвіць на лясную сенажаць, каб тым самым прагнаць Белашэвічаў з гаспадаркі. Як піша аўтар: "Наперадзе йшлі рэдка па двух, па трох, крычачы й махаючы каламі задзіракі — .. у белых зрэбных кашулях па-беларуску навыпуск, прыбраных на каўняры й грудзях зялёна–чырвонай вышыванкай, падперазаўшыся пярэстай, плеценай ушыркі на паўвяршка тасемкаю зь вісячымі на левым баку кутасамі, у белых нагавіцах і лапцях саракавушках". Аўтар апісвае падзеі пачатку XX ст., калі каля Бабруйску і Бялыніч польская мова і шляхецкая культура мела пэўныя пазыцыі. Ён піша: „Пазнаў па адзежы й польскай мове, што не заўсёды сустракалася нават у шляхецкіх засьценках“, „У шляхецкай мясцовасьці Ваколіца ўсе гутарылі па-беларуску“, „Таксама шляхта з-пад Бялыніч. Частка шляхты нат ня любіць польскае мовы: шляхціч сват пытае маладога, таксама шляхціча: "Ну, ці спадабалася ж табе дзяўчына?" — "Адным словам, дзеўка! Але вось шчабеча па