- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык ў Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага нацыяналізму, як яны ўспрымаліся прыхільна настроенымі інтэлектуаламі з іншых краін нашага рэгіёну.