- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары: публікацыя Рафала Унука "Беларускае антыкамуністычнае падпольле — спроба пастаноўкі праблемы" і манаграфічны артыкул Лары Вульфа "Уніяцкая царква і падзелы Польшчы: самазахаваньне канфэсіі ў век асьвечанага абсалютызму". Таксама ў нумары: палітычная аналітыка Віталя Сіліцкага і стэнаграма круглага стала "Выбух і шмон: беларускі міні-Асьвенцім", празь беларускія спэцслужбы хацелі прызнаць нумар экстрэмісцкім.