- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты нумар троху правакацыйны зь беларускага пункту гледжаньня. У нумары літоўскія гісторыкі асьвятляюць этапы сумеснай беларуска-літоўскай гісторыі — пачынаючы ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага і канчаючы ўзаемадзеяньнем беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў у пачатку XX с. Сярод аўтараў нумара — Артурас Дубоніс, Дарыюс Сталюнас, Эдмундас Гімжаўскас, Рымвідас Пятраўскас, Інге Лукшайце і інш.