- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Аповесць мінулых гадоў» склаў у пачатку XII ст. (1113 г.) манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар. Аднак яго летапіс у першапачатковым выглядзе да сённяшніх дзён не захаваўся. Да нас гэты твор дайшоў перапрацаваным, перапісаным ігуменам Міхаіла-Выдубіцкага мянастыра Сільвесграм. Сваю працу ён скончыў у 1116 г., пакінуўшы аб тым дакладны запіс. У «Аповесці мінулых гадоў» расказваецца пра гісторыю Старажытнай Русі, якая ў мінулым займала вялікую прастору: ад Балтыйскага і да Чорнага мора, ад Карпацкіх гор і да ракі Волгі. Жыхары Старажытнай Русі — дрыгавічы, крывічы, радзімічы і іншыя плямёны — былі нашымі далёкімі прашчурамі, а таксама прашчурамі нашых блізкіх суседзяў — рускіх і ўкраінцаў. (Першыя старонкі нашай гісторыі, фрагмент)