- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль Забалоцкі, друг аператара (нельга ж было кінуць нечаканага госця ў пустым горадзе, ды і паехаць) і я, сцэнарыст, ён жа казначэй, ён жа здабывальшчык прыпасаў, адказны за вогнішча, добры хлопец, пры зручным выпадку – брат па бутэльцы і прочая, і прочая, і прочая. (Дрэва вечнасці, фрагмэнт)