Антон Ільін: “Працэс” Кафкі застаецца актуальным для Беларусі
2025-12-15 14:37
У Беластоку адбылася прэм’ера монадрамы «Mlavaść», створанай па матывах твораў Франца Кафкі.
Спектакль паставіў рэжысёр з Гародні Антон Ільін, які ў інтэрв'ю Беларускаму Радыё Рацыя падкрэслівае: спадчына Кафкі застаецца востра актуальнай для сучаснай Беларусі.
— Гэта тэма, з якой мы хацелі разабрацца. Млявасць — з якой хочам змагацца разам з Васілём. Каб паказаць і палякам і беларусам, што варта памятаць пра тых людзей, якія яшчэ на Беларусі і яшчэ не дома, а ў месцах, пра якія мы ведаем, — за кратамі. Чаму Кафка? Бо Кафка найлепш адпавядае сітуацыі ў Беларусі. Напісана шмат гадоў таму, але застаецца актульным дасёння.
Галоўную і адзіную ролю ў монадраме выканаў беларускі акцёр Васіль Калач. Спектакль «Mlavaść» быў рэалізаваны ў межах мастацкай стыпендыі Прэзідэнта горада Беластока. Паказы прайшлі у Pracownia Teatralna Justyna Godlewska i Przyjaciele (вул. Mickiewicza 71a), у якой таксама працуюць тэатральныя курсы для ўсіх ахвотных.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя