- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналісту Андрэю Пачобуту адмовілі ў спатканні з жонкаю і дачкою.
Адпаведны адказ Аксана Пачобут атрымала ад старэйшага следчага, падпалкоўніка юстыцыі Ганчарыка. Разам з тым Ганчарык у сваім адказе нагадаў, што следчы мае права дазволіць спатканне з блізкімі родзічамі тым, хто знаходзіцца пад вартаю.
Таксама ад Андрэя Пачобута прыйшлі лісты родным. Ён піша, што рады за Ірэну, Марыю і Ганну, якія з'ехалі (Прадстаўніцы польскай меншасці ў Беларусі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава, былі вывезеныя ў Польшчу з СІЗА. — Рэд.).
Піша, што пасля таго, як звазілі яго ў СК і вярнулі назад у турму, а не вывезлі, адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасці вынікам паездкі. Адразу перавялі ў іншую камеру. Плюс цяпер ён пад асаблівым кантролем, пастаянныя праверкі і рапарты пра тое, што ён стаіць на прафілактычным уліку.
Андрэй Пачобут за кратамі знаходзіцца ўжо 76 дзён.