Аляксандр Кабанаў: Каронавірус канчаткова дабіў рэйтынг Лукашэнкі
2020-06-03 19:47
У гэтым перакананы адзін з галоўных каардынатараў выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай у Берасцейскай вобласці Аляксандр Кабанаў.
Блогер звярнуў увагу на тое, што пратэсты з кожным днём будуць толькі нарастаць:
– Глядзіце, дынаміка, у прынцыпе, станоўчая. Адмаўляць гэтага ўжо ніхто не будзе. І дынаміка не толькі ў Берасці. Берасце за два з паловай года ўжо “наелася” і наслухалася цацанак-абяцанак і ўжо не верыць уладам. Акрамя гэтага зараз многія людзі – тое, чаго ўлады больш за ўсё баяліся і яны гэта атрымалі – пачалі лезці ў палітыку. Хоць спачатку ўсе пратэстоўцы гаварылі: мы ў палітыку не лезем, нас яна не тычыцца. У выніку людзі прыйшлі да гэтага.
Аляксандр Кабанаў не выключае, што ў бліжэйшыя выходныя на вуліцы населеных пунктаў Берасцейскай вобласці выйдзе яшчэ больш патэнцыйных выбарчшыкаў. Людзей не спыняюць ні звальненні, ні эканамічныя праблемы, паколькі горш ужо няма куды.
Беларускае Радыё Рацыя