Алесь Герасіменка: Інтэрнэт – гэта гарантыя неўміручасці пратэстаў
2020-06-11 12:35
Удзельнікі выбарчай кампаніі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць лічбавыя сродкі для палітычнага ўплыву.
Формулу папулярнасці для беларускіх актывістаў раскрыў даследчык навуковых праектаў Оксфардскага ўніверсітэта Алесь Герасіменка:
– Палітычныя селебрыці ў інтэрнэце – гэтыя людзі сапраўды ведаюць якім чынам карыстацца медыя, якім чынам ствараць медыя-прадукты, яны добра разумеюць тэхналогіі. У той жа час яны не засіджваюцца на адной платформе, яны шукаюць новую аўдыторыю, вывучаюць новыя тэхналогіі. Яны застаюцца крэатыўнымі, яны спрабуюць вывучаць гэтыя тэхналогіі актыўна, яны шукаюць новыя выхады для сваіх ідэй, каб знайсці новую аўдыторыю на новых платформах.
Платформа YouTube можа быць уплывовым палітычным сродкам. Прыклад Беларусі паказаў, што пратэстны анлайн-сегмент магчыма канвертаваць у рэальныя дзеянні.
Беларускае Радыё Рацыя