Алена Талстая: Ці сапраўды Беларусь памятае?
2020-05-07 14:15
Напярэдадні Дня Перамогі лозунг афіцыйнай беларускай прапаганды гучыць так: “Беларусь памятае”. Але ці сапраўды ўшанаваныя на дзяржаўным узроўні ахвяры апошняй вайны?
Распавядае сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая:
– Ну, калі вы вось згадалі, што ахвяры Другой сусветнай маюць нейкае ўшанаванне. На жаль, таксама “не”. У Беластоку я зайшла на мясцовыя вайсковыя могілкі. Там беларусы, якіх прызвалі ў чырвоную армію, яны былі закладнікамі, ахвярамі гэтай агрэсіўнай палітыкі Савецкага Саюза, калі спачатку падзялілі Польшчу, выставілі на гэты рубеж. Помніка там фактычна няма. Там палякі паставілі помнік, яны там даглядаюць гэтыя могілкі.
У першыя дні савецка-германскай вайны групоўка Чырвонай арміі на так званым Беластоцкім выступе трапіла ў кацёл і практычна была знішчаная. Пра гэты эпізод стараліся не згадваць савецкія гісторыкі, як іх акадэмічныя калегі ў сучаснай Беларусі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск