- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Францішак Аляхновіч (9 сакавіка 1883, Вільня — 3 сакавіка 1944, Вільня) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.
Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.
П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі».
Францішак Аляхновіч дэбютаваў у друку ў 1917 (газета «Гоман»), супрацоўнічаў таксама ў газетах і часопісах «Беларускае жыццё», «Грамадзянін», «Рунь». Ёсць аўтарам 17 п’ес не лічачы аднаактавы дадатак «Заручыны Паўлінкі».
Творы Францішка Аляхновіча зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне ў 1990-х гадах. У 2006 годзе выйшлі выбраныя творы.
Выкарыстоўваў псеўданімы і крыптанімы: А-віч; Ф. А.; Ф. О.; Фр.; Я.Монвід; І.Монвід; Ю.Монвід.
Крыніца: be.wikipedia.org
7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача... Болей »
Аляхновіч Францішак, як савецкі грамадзянін, быў арыштаваны 1 студзеня 1927 г. ў Віцебску і дастаўлены ў Мінск. Дапытваў Ф. Аляхновіча сам Апанскі, прышывалі яму прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая «дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі з мэтай змагання з вызваленскім... Болей »
Францішак Аляхновіч (1883—1944) — адзін з найбуйнсйшых бсла-рускіх драматургаў першай паловы XX ст. 3 яго імем звязана станаўленне бсларускага прафесійнага тэатра, развіццс айчыннай драматургіі. Пісаў таксама празаічныя, паэтычныя творы. Шырока вядомы як аўтар дакумен-тальнай аповесці «У капцюрох ГПУ».... Болей »
Сцэна – пакой у мяшчанскім доме. Адначасна кабінэт гаспадара і сталовы пакой. Пасярэдзіне балькон са шклянымі дзьвярыма, праз якія відаць гарадзкі пэйзаж; па бакох балькону ў гэтай самай сьцяне вокны. Налева, на першым пляне дзьверы ў пакой Любы, далей галоўныя дзьверы ўхадныя. Направа, на першым пляне... Болей »
Рэч дзеецца ў квартэры Залепкаў. На сцэне ложак, перад ім параванчык, далей камода, канапа, стол, крэслы і п. Праз адчыненыя пасярэдзіне дзьверы відаць стол пакрыты настольнікам і застаўлены бутылькамі, талеркамі і г. п. Другія дзьверы ўправа ў кухню.... Болей »
Дурная, як авечка! Чаго яна хоча ад мяне? (глядзіць на неба). Узапраўды сонцо ўжо нізенька, і хутка ужо трэба будзе стада да хаты гнаць, а Ганулька сягоньня не прыйшла! Ня ведаю, што са мной!.. Калі Ганульку прыходзіцца доўга чакаць, здаецца мне, сэрцо выскачыць з грудзей, здаецца, што вось ураз жа захварэю...... Болей »
Зьбіраючы матэрыялы для гэтай кніжачкі, аўтору не прыйшлося карыстацца першымі крыніцамі, рукапіснымі матэрыяламі, якія былі для яго недаступны. Большая частка матэрыялу, зьмешчанага ў першых трох разьдзелах кніжкі, ўзята з працаў расейскіх вучоных – П. Бязсонава, Марозава, Карскага ды інш. Заданьнем... Болей »
«У капцюрох ГПУ» — аповесьць пра ўласнае жыцьцё Ф. Аляхновіча па прыезьдзе ў БССР. Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч (1888—1944) адным зь першых у сусьветнай літаратуры, за чвэрць стагодзьдзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу.... Болей »
Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »
Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраны найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »