en

Акудовіч Валянцін

Акудовіч Валянцін

Валянцін Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач), беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага пры СП СССР (1980). Спецыяльнасць — літаратар.

Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкім войску (1969—1970), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартовага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). Майстар спорта СССР па спартоваму турызму.

У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «ЛіМ». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007). “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі… Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.

Разам з Алесем Анціпенка ўклаў “Анталёгію сучаснага беларускага мыслення” (2003) і кнігу “Невядомая Беларусь” (2008).

Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть» (1970). Лаўрэат прэмій штотыднёвіка «ЛіМ» (1993), часопіса «Крыніца» (1995), Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), Беларускага ПЭН-цэнтра (прэмія імя Алеся Адамовіча, 2001), літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007), філасофскай прэміяй імя Ігната Абдзіраловіча (2020).

Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.

be.wikipedia.org

Акудовіч Валянцін :: Publications

epub

Вялікая здрада

Суплёт эсэ
Акудовіч Валянцін

Гэты тэкст, нечаканы мне самому, адасобіўся з цыклу гутарак для Беларускага Калегіуму. Улегшыся ў адукацыйную працу, я раптам адчуў мусовую патрэбу выйсьці за лекцыйны фармат, і скінуць да адной купы ўсё тое думаньне пра Беларусь, што вярэдзіла мяне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы...… More

pdf

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Збор тэкстаў
Акудовіч Валянцін

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі...… More

pdf

Кніга пра нішто

зборнік
Акудовіч Валянцін

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер...… More

epub pdf

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў
Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь...… More

pdf

Код адсутнасці

асновы беларускай ментальнасці
Акудовіч Валянцін

Кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе...… More

Dialogi z Bogiem


Akudowicz Walancin

Walancin Akudowicz urodził się w roku 1950. Białoruski filozof-postmodernista, poeta, krytyk literacki i publicysta. Kultowa postać białoruskiego życia literackiego drugiej połowy lat 90. XX wieku. jest autorem wielu publikacji o tematyce literackiej, kulturalnej i filozoficznej. Autor książek: Nie ma...… More

fb2 epub pdf mobi

Дыялогі з Богам


Акудовіч Валянцін

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў...… More

mobi fb2 epub pdf

Разбурыць Парыж


Акудовіч Валянцін

Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль...… More

pdf epub html mobi fb2

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку...… More

pdf

Беларусь в европейском контексте

актуальные дискуссии о нациостроительстве

В сборнике собраны тексты участников Летней школы для молодых исследователей и преподавателей в сфере гуманитарных и социальных наук на тему «Беларусь в европейском контексте: актуальные дискуссии о нациостроительстве», которая была организована ЕГУ в Кернаве (Литва) в 2010 году. Нациостроительство рассматривается...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org