- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта сумесная праца двух выдавецтваў, якія сябруюць між сабой,— літоўскага «Вітурыс» і беларускага «Юнацтва»: кніга паралельна выйшла і ў перакладзе на літоўскую мову ў тым жа афармленні. Літоўскіх сяброў нездарма зацікавілі творы беларускіх пісьменнікаў, дзе даследуецца складаны пераходны ўзрост ад дзяцінства да юнацкіх гадоў. Мудрымі настаўнікамі, добрымі дарадцамі выступаюць у кнізе Я. Колас, К. Чорны, Я. Маўр, I. Мележ, У. Караткевіч, многія вядомыя сучасныя беларускія празаікі.