- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) выбрала птушкай 2014 года зязюлю звычайную! Традыцыйна ў рамках кампаніі “Зязюля – птушка 2014 года” будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Пра іх можна будзе даведацца пазней на нашым сайце (ptushki.org). Нацыянальную кампанію “Птушка года” АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод.