- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2008 годзе беларускія навукоўцы адзначылі стагодзьдзе зь дня нараджэньня вядомага беларускага фізіка Міхаіла Аляксандравіча Ельяшэвіча. Гэты чалавек прысьвяціў усё сваё жыцьцё навуцы і стаў адным з распацоўшчыкаў у галінах атамнай і малекулярнай спэктраскапіі, фізыкі плязмы, радыяцыйнай газадынамікі ды гісторыі фізікі. Яго плённая шматгадовая праца дала штуршок значным распрацоўкам і дасьледваньням, якія пасьля былі адзначаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі. Падчас ІІ кангрэсу фізыкаў Беларусі, вучні і калегі Міхаіла Аляксандравіча пастанавілі з нагоды юбілею выдаць успаміны пра настаўніка і калегу. У гэтае выданьне ўвайшлі выступы на сымпозіюме прысьвечаным М.А. Еляшэвічу ды некаторыя ягоныя артыкулы. Выданьне паказвае, што традыцыі школы фізыкі ў Беларусі не перарываюцца і повязь пакаленьняў дазваляе разьвівацца і ісьці наперад. (З.К.)