- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу і АБСЕ, незаконнага, несвабоднага і несправядлівага рэферэндуму падоўжыў тэрмін сваёй улады да сямі гадоў. Члены Канстытуцыйнага суда і дэпутаты парламенту, якія супрацьстаялі узурпатарскім і дыктатарскім намерам Лукашэнкі былі звольненыя. Права грамадзянаў на законную зьмену ўлады было дыскрэдытавана. Спроба легітымнага Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня на чале з Сямёнам Шарэцкім правесьці выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падтрыманая буйнейшымі апазіцыйнымі партыямі і рухамі, была сустрэтая жорсткім супраціўленьнем, рэпрэсіямі супраць арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. У барацьбе з апанентамі за захаваньне ўлады рэжым Лукашэнкі ня грэбаваў самымі бруднымі і антыдэмакратычнымі метадамі. Ніводная акцыя апазіцыі не абышлася без арыштаў, без перасьледу яе арганізатараў альбо ўдзельнікаў, без папярэджаньняў, штрафаў альбо зьняволеньняў...