- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2000 год быў годам далейшага ўмацаваньня аўтарытарнага кіраваньняАляксандра Лукашэнкі і барацьбы беларускай апазіцыі за дэмакратычныя зьмены ў краіне. Надзеі на правядзеньне ў Беларусі ў 2000 годзе свабодных і законных выбараў у парламент краіны ня спраўдзіліся. Выбары прайшлі па Выбарчым кодэксе, які прызнаны недэмакратычным, без удзелу пазіцыйных партыяў і са шматлікімі парушэньнямі правоў чалавека. Абраны парламент нелегітымны і не прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Эканоміка краіны знаходзіцца ў глыбокім крызісе, Беларусь па ўзроўні жыцьця займае адно з апошніх месцаў у Еўропе. Прыватная ініцыятыва грамадзянаў душыцца з дапамогаю антырынкавых законаў і непамерных падаткаў, а таму, апроч палітычнай, значны размах набылаі эканамічная эміграцыя грамадзянаў з краіны. У дзяржаве фактычна адсутнічаюць незалежная судовая ўлада і незалежная адвакатура. Яшчэ больш залежнымі ад органаў улады сталі незалежныя сродкі масавай інфармацыі. На працягу году пастаянна парушалася права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў: спробы выказаць думку, адрозную ад афіцыйнай, жорстка падаўляліся з дапамогай непамерна павялічаных карных органаў.