- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1998 годзе, калі ўвесь сьвет адзначаў 50-годзьдзе абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, рэжым Лукашэнкі працягваў антыдэмакратычныя дзеяньні. У Рэспубліцы Беларусь ішоў адкрыты наступ на палітычных апанентаў з боку ўлады. На працягу 1998 году аказваўся пастаянны ціск на кіраўніцтва розных палітычных партыяў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да прэзідэнта РБ. Так, за гэты час да адміністратыўнай адказнасьці прыцягваліся: старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня С. Багданкевіч; намесьнік старшыні АГП, дэпутат ВС 13-га скліканьня А. Дабравольскі; адныя з лідэраў АГП: дэпутаты ВС ІЗ-га скліканьня А. Лябедзька і Л. Гразнова; выконваючы абавязкі старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» Л. Баршчэўскі, намесьнікі старшыні БНФ«Адраджэньне» В. Вячорка і Ю. Хадыка; сакратары БНФ«Адраджэньне» А. БЯЛЯЦКІ, В. Сіўчык і А. Чахольскі; старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» М. Статкевіч і адзін з кіраўнікоў гэтай партыі, дэпутат ВС 13-га скліканьня П. Знавец. (З Уступу)