- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдакцыя часопіса “Адукатар” арганізавала правядзенне круглага стала “Адукацыя, навучанне, асвета ў трэцім сектары: стан і перспектывы развіцця”. Да ўдзелу ў ім былі запрошаны кіраўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый, што стала і актыўна займаюцца адукацыйнай дзейнасцю. Пад час круглага стала было прапанавана абмеркаваць розныя аспекты дзейнасці грамадскіх арганізацый у адукацыйнай (навучальнай, асветніцкай) сферы. У гэтым нумары мы друкуем асноўныя матэрыялы дыскусіі, якая адбылася.