- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш часопіс ужо неаднойчы звяртаўся да разгляду розных аспектаў такой з’явы, як грамадзянская адукацыя1. Падставай прысвяціць ёй чарговы нумар стаў праект «Грамадзянін.BY», арганізатарам якога выступіла Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы. У межах праекта адбыўся шэраг канферэнцый і круглых сталоў, пад час якіх эксперты, прадстаўнікі адукацыйных арганізацый і іншых структур абмяркоўвалі сучасны стан развіцця грамадзянскай адукацыі ў нашай краіне, вызначалі тэндэнцыі і прапаноўвалі крокі па развіцці. У нумары змешчаны аналітычныя артыкулы пра розныя аспекты грамадзянскай адукацыі, змест якіх быў прэзентаваны і абмеркаваны на канферэнцыі «Беларуская грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі», апісаны ключавыя дзеянні і вынікі праекта, а таксама прыведзены прыклады канкрэтных навучальных праграм і праектаў.