“Кніжны рысь” абвесціў адкрытую перадзамову на новы пераклад “Хобіта”
2025-06-05 15:08
Ініцыятары серыі «Кніжны рысь» абвесцілі папярэднюю замову на новы пераклад «Хобіта» Дж. Р. Толкіна і запрашаюць запоўніць адмысловую форму на сайце hobit.by, каб атрымаць кнігу па найбольш выгаднай цане.
Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіў Франц Корзун (у ягоным перакладчыцкім даробку «Паліяна» Элінор Х. Потэр і «Лісты Круцяля» Клайва Стэйплза Льюіса), а вокладку намалявала беларуская мастачка Ірына Дражына.
Выхад з друку поўнага накладу культавай гісторыі ад Дж. Р. Толкіна плануецца на 1-га верасня 2025 году. Кніга можа стаць добрым падарункам для дзяцей да пачатку навучальнага году.
Сачыць за навінамі ініцыятывы
«Кніжны рысь» можна праз
Instagram.