- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Праз гісторыю беларускага маладзёвага руху канца XIX — першай паловы XX стагоддзя (да 1939 г.) мы імкнемся адлюстраваць агульную гісторыю беларускага нацыянальнага руху, гісторыю антысавецкага супраціву, чыннасць нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, галоўнай мэтай якіх было дасягненне палітычнай незалежнасці краіны і рэалізацыя дэмакратычных каштоўнасцяў. Праз гісторыю беларускага маладзёвага руху мы разглядаем пачатак станаўлення нацыянальнага школьніцтва, тэатру, музыкі, літаратуры, прэсы, кнігавыдавецтва ды іншых аспектаў грамадска-культурнае чыннасці. Наагул, без вывучэння гісторыі беларускага маладзёвага руху цяжка будзе да канца зразумець феномен станаўлення беларускай грамадзянскай супольнасці і сучаснай беларускай культуры. (З прадмовы.)