Абвінавачаныя ў забойстве Шарамета сьцьвярджаюць, што не вінаватыя
2020-12-20 10:08
Абвінавачаны ў забойстве журналіста Паўла Шарамета музыка Андрэй Антоненка правёў год у сьледчым ізалятары. Другую фігурантку справы Юлію Кузьменку 4 месяцы таму перавялі пад хатні арышт.За гэты год, сьцьвярджаюць адвакаты, істотных доказаў датычнасьці Антоненкі і Кузьменкі да забойства журналіста сьледзтва так і не дало.
Аўтамабіль Паўла Шарамета ўзарвалі 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева. Гэта адна з самых гучных крымінальных справаў у гісторыі сучаснай Украіны.
Тэлеканал «Настоящее время» пагутарыў зь Юліяй Кузьменкай і Андрэем Антоненкам.