- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэха выбуху Калі б улады маглі змаўчаць пра выбух 4 ліпеня, то пэўна змаўчалі б. Ці, ва ўсякім разе, змікшавалі б тэму да мінімуму. Бо мысленне засталося савецкае: усё адмоўнае, што можна ўтаіць, трэба ўтойваць. Але ж на канцэрце ля стэлы сабралася, як з гонарам рапартавалі дзяржаўныя СМІ, паўміль ёна гледачоў. Мільён вачэй, мільён вушэй. Гэта па-першае. Па-другое, змянілася эпоха. Блогеры сталі малаціць свае пасты адразу ж пасля трагедыі. Потым з блогаў ды кам’юніці чэрпалі першыя крупінкі інфармацыі навіновыя агенцтвы, іншыя медыі. Праз некалькі дзён ідэалагічны начальнік з гонарам скажа па тэлевізары, што кіраўнік дзяржавы адразу ж, на месцы выбуху, загадаў медыйнаму атачэнню: «Кажыце людзям праўду!» Вось, маўляў, якая ў нас сумленная, адкрытая інфармацыйная палітыка. Але круціцца на языку наіўнае пытанне: ну а калі б вялікі начальнік НЕ загадаў? Што, утойвалі б ці хлусілі?