- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні 10-годдзя ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» мы гутарым з яе кіраўніком Жаннай Літвіной. — Дзесяць гадоў для жыцця чалавека — надта вялікі тэрмін. Для дзейнасці няўрадавай праваабарончай грамадскай арганізацыі, асабліва ў сённяшніх варунках, гэта таксама вельмі значны адрэзак часу. Хацелася б пачуць пра найбольш выбітныя, знакавыя падзеі ў жыцці незалежнай журналісцкай супольнасці. — Ёсць такі выраз — год за тры. Як у паўночных рэгіёнах, у « гарачых » кропках... Думаю, мае калегі з поўным правам могуць сказаць, што мы святкуем не дзесяцігоддзе, а нават трыццацігоддзе нашай прафесійнай арганізацыі. Узгадваю 1995 год. Гэта быў год вяртання палітычнай цэнзуры і пачатку дыскрымінацыі незалежнай прэсы. Стварэнне арганізацыі было прадыктаванае разуменнем таго, што трэба бараніць не толькі свае прафесійныя правы, але і канстытуцыйнае права грамадскасці на атрыманне ўсебаковай і праўдзівай інфармацыі. Дзесяць гадоў таму спрагназаваць, што нас чакае наперадзе, было вельмі складана. Тады такіх жорсткіх механізмаў уплыву на дзейнасць рэдакцыйных калектываў яшчэ не было. Сёння ж мы бачым цэлы арсенал метадаў і прыёмаў удушэння свабоды слова, знішчэння нашай прафесіі.