- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А ўсяго патрошку сыпанулася ў гэты плошчавы жар нястрымнасьці. І выйшла такая пякотная, такая спальвальная выбуховая сумесь, калі пагрозьліва дыхнуў на дзяржаўную плошчу зьмярцьвела-халодны, скурчаны, зацяты й няўтольна скрыўджаны Цмок — у зьнямозе хоць што-небудзь, хоць на кроплю зрабіць набліжана да нейкай там цывілізаванасьці ды паважнай дзяржаўнасьці. Жывёльны страх, ён жа выяўляе не геройства й не высакароднасьць — ён ператварае адных у злачынцаў, іншых — у адступнікаў, астатніх жа (іх заўсёды найменей) узводзіць на прыступку ахвярнага служэньня.