be
pdf

Абажур 1 (129) 2020

Трымайся праўды

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала Генпракурора Беларусі і Следчы камітэт узнавіць расследаванне крымінальнай справы па факту гвалтоўнага знікнення тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага з-за інфармацыі, агучанай збеглым на Захад экс-супрацоўнікам МУС Юрыем Гараўскім. Гараўскі распавеў пра службу ў спецпадраздзяленні МУС і свой удзел у выкраданні апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, бізнесмена Анатоля Красоўскага. Экс-службовец заявіў таксама, што да знікнення Зміцера Завадскага могуць быць датычныя так званыя «эскадроны смерці», і назваў шэраг прозвішчаў службоўцаў спецпадраздзялення. Аднак Следчы камітэт Беларусі адмовіўся аднаўляць расследаванне. Афіцыйная падстава – экс-службовец Гараўскі не быў сведкам падзей і не заявіў, што непасрэдна ўдзельнічаў у выкраданні Завадскага. ГА «БАЖ» не задаволеная адмовай СК і будзе далей дабівацца праўды. Зміцер Завадскі знік 7 ліпеня 2000 года, калі прыехаў у аэрапорт Мінск-2 сустракаць журналіста Паўла Шарамета. У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд Беларусі за выкраданне Завадскага празначыў па 10 гадоў зняволення былым афіцэрам МУС Дзмітрыю Маліку і Валерыю Ігнатовічу. Гэты тэрмін увайшоў у пажыццёвы прысуд: Малік і Ігнатовіч атрымалі пажыццёвае зняволенне за забойства пяці чалавек. Забойства імі Завадскага суд не прызнаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Абажур
Выдаўцы і выдавецтвы: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-03
  • Рэдактар: Дзюба У.
  • Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Copyright: © 2019 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org