- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1997 год быў пераломным ў гісторыі Беларусі. З гэтага моманту можна казаць пра ўсталяванне жорсткай дыктатуры ў краіне. Ужо цяпер існуе вялікая колькасць выданняў, якія фіксуюць злачынствы ўлады. З'яўляюцца і зборнікі, як напрыклад, "Абаронім наш дом - Беларусь", стваральнікам якога выступіў Сямён Шарэцкі. У кнізе сабраны (1997 – 2000) артыкулы, даклады і заявы, якія сведчаць аб змаганні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і іншых апазіцыйных дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі арганізацый у абарону незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама вяртанне яе на дэмакратычны шлях развіцця. Вярхоўны савет 13 склікання Беларусі ў навейшай гісторыі з'яўляецца апошнім, прызнаным парламентам краіны і на міжнароднай арэне. Разам з яго разгонам пачала ўзмацняцца дыктатура. Артыкулы, сабраныя ў кнізе, таму сведчаннем. (Н. Г.)