- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як здарыцца вам калі-небудзь пабываць у Белавежскай пушчы, вы абавязкова прыслухайцеся да яе гоману. Не маўчыць яна ніколі. Кожны раз, як я наведваў Белавежу і ўслухоўваўся ў гэты яе няспынны пошум, мне здавалася, што чую нейкае бясконцае апавяданне на дзіўнай, незразумелай мне мове. Раз лілося яно так жвава і весела, што ўсё навокал аж звінела і ззяла, іншы раз разлягаўся ў ім маркотны стогн, ад якога пушчанскія страхотныя бурыя вываратні станавіліся больш страшнымі, а чорная вада ў дрыгвястых топелях рабілася яшчэ чарнейшай. Цэлымі днямі блукаў я па самых глухіх нетрах пушчы, кружыў па яе ўзлесках. Але аніяк не мог разгадаць гэтую дзівосную мову-сказ