ААН у Беларусі: Бацькоўства – найцікавейшая вандроўка жыцця
2020-06-01 15:07
З-за пандэміі бацькі і дзеці атрымалі шанец стаць бліжэй.
Свае віншаванні падчас відэазвароту перадала Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі:
– У Дзень дзіцяці і сям’і я хачу пажадаць нам усім у нашых сем’ях больш размаўляць, адкрыта абмяркоўваць пытанні, якія нас хвалююць, і падтрымліваць адзін аднога. Дзецям жадаю выдатных летніх вакацый, прызвычайвацца да таварыства адно аднаго, гатаваць разам, шпацыраваць, больш размаўляць.
1 чэрвеня Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства замежных спраў ладзяць традыцыйнае сумеснае свята. Сёлета ўсе мерапрыемствы пройдуць у онлайн-рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя