be

Трысцень Іван

Трысцень Іван

Трысцень Іван Іванавіч нарадзіўся 4 красавіка 1948 года ў вёсцы Вашкаўцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Служыў у арміі. Скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Працаваў слесарам на Баранавіцкім баваўняна-папяровым аб’яднанні. Цяпер на пенсіі.

Піша вершы і прозу. Верш “Наш сцяг” друкаваўся ў зборніку “Верш на свабоду” ў 2002 годзе. Літаратурны альманах “Святліца” за 2000 год друкаваў падборку вершаў Івана Трысценя, а ў 2006 годзе – яго апавяданні. Вершы друкаваліся ў Баранавіцкай газеце “Наш край”, у газеце ТБМ Беларусі “Наша слова”. У 2010 годзе за ўласны кошт выдаў кнігу вершаў і прозы “Вясковыя байкі”.

Трысцень Іван. Выданьні

Вясковыя байкі
pdf

Вясковыя байкі


Трысцень Іван

Героі кнігі – простыя людзі, якія не маюць вялікага багацця і ўлады. Яны знаходзяць радасць і шчасце ў іншым. А ў чым, вы даведаецеся, прачытаўшы гэтую кнігу. Невялікія па памеры творы прасякнуты беларускім народным гумарам, які – родны брат англійскаму і балгарскаму… Хочацца, каб вы прачыталі кнігу... Болей »

Святліца 2006
pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца... Болей »

Святліца 2000
pdf

Святліца 2000

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org