be

Петрушкевіч Ала

Петрушкевіч Ала

Ала Петрушкевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская філалогія), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Працавала на кафедры беларускай літаратуры ГрДУ. Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Аўтарка звыш трохста літаратуразнаўчых артыкулаў, кнігі вершаў “Пярсцёнак”, літаратуразнаўчых выданняў, між якіх “Наталля Арсеннева. Шлях да Беларусі”, “Іду па слядах”, “Пра творы і творцаў, “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, кнігаў прозы “Пра тое, што люблю”, “Шчонаўскія абразкі”, “Антанёва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Петрушкевіч Ала. Выданьні

Успаміны эсбээмаўкі
epub

Успаміны эсбээмаўкі


Кеда Альжбета

Алена Паўлаўна Новік, дзявочае прозвішча Грыцкевіч, з вёскі Воўца, што недалёка ад майго Шчонава... Жыве ў Любчы, куды пераехала з сям’ёю ў 1963 годзе. Сямнаццаць гадоў адпрацавала медсястрою ў Райцаўскім шпіталі. З гэтай незвычайнай асобай пазнаёмілася, калі яна ўжо мела дзевяноста чатыры гады. Светлая... Болей »

Шчонаўскія абразкі
pdf

Шчонаўскія абразкі

кніга прозы
Кеда Альжбета

Кніга Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі, – гэта не проста аповед пра гісторыю яе роднае вёскі Шчонава, што на Карэліччыне. Гэта сапраўды непрыдуманая проза пра даўняе і не вельмі далёкае мінулае жыццё людзей, вартае памяці. Аўтарка сабрала яго аскепкі, каб... Болей »

Пра тое, што люблю
pdf

Пра тое, што люблю

кніга прозы
Кеда Альжбета

Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам... Болей »

У Яраслаўлі
epub

У Яраслаўлі

Апавяданне
Кеда Альжбета

Сёння яна абавязкова падыдзе да яго і спытае. Пра што? Няважна. Галоўнае падысці. Асмеліцца. Столькі мае спытаць! Ці ён з Вільні? Чаму зараз у Яраслаўлі? Што гэта за кніга – “Вянок”? За апошні месяц ледзьве не штодня назірала за ім у гэтай бібліятэцы. Ягоны стол ля вакна. Яна аблюбавала сабе месца праз... Болей »

Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай
pdf

Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай

Дапаможнік
Петрушкевіч Ала

Кніга – вынік шматгадовай працы аўтаркі, даследчыцы літаратурнай Гарадзеншчыны, першая старонка якое – спадчына філаматаў, узгадаваных у гэтым Краі, апошняя прысвечана з’яўленню сучаснага альманаха «Новы замак». Творчасць Э. Ажэшкі, А. Пашкевіч, Л. Сівіцкай, Л. Геніюш, А. Карпюка, В. Быкава, Д. Бічэль... Болей »

Наталля Арсеннева
pdf

Наталля Арсеннева

Шлях да Беларусі
Петрушкевіч Ала

Гэта першая ў айчынным літаратуразнаўстве манаграфія-кніга, у якой даследуецца творчасць беларускай паэткі-эмігранткі Наталлі Арсенневай, што плённа працавала ў літаратуры яшчэ ў заходнебеларускі перыяд. Два раздзелы кнігі даволі поўна асвятляюць розныя аспекты паэтычнай спадчыны: творчасць паэткі ў... Болей »

Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах
pdf

Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Дапаможнік па аднайменным спецкурсе для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Петрушкевіч Ала

У дапаможнік да спецкурса «Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах» уключаны планы асноўных тэмаў, што прапаноўваюцца студэнтам для засваення, артыкулы пра адметныя старонкі жыцця і творчасці А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, літаратурныя партрэты вядомых пісьменнікаў нашага краю: А. Карпюка, Д. Бічэль... Болей »

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя
pdf

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя

дапаможнік
Петрушкевіч Ала

Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых... Болей »

Пра творы і творцаў
pdf html

Пра творы і творцаў

Літаратурна-крытычныя, метадычныя артыкулы
Петрушкевіч Ала

У кнігу ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, у якіх аўтарка выказвае свой погляд на многія цікавыя з’явы літаратурнага жыцця. Раздзел «Вучуся вучыць» складаюць метадычныя працы ў дапамогу выкладчыкам літаратуры. Выданне адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай.... Болей »

Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа
pdf

Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа

Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсу
Петрушкевіч Ала

Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org