be

Мялешка Базыль

Мялешка Базыль

Базыль Мялешка (сапр. Васіль Мялешка) беларускі паэт, дызайнер, мастак самадрукаванай кнігі.

Нарадзіўся 1 студзеня 1990 году ў Мінску.

У 2008 годзе скончыў 191 школу дзе меў нахіл на творчыя здольнасці, займаўся маляваннем, пачаў пісаць вершы, займаўся лозапляценнем.

У 2014 г. скончыў Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсітэт і атрымаў прафесію дызайнер.

Друкаваўся ў Нашым Слове, Радыё "Свабода" і СБ.

Мялешка Базыль. Выданьні

Дурненьні дурніцы
pdf

Дурненьні дурніцы

і яшчэ якія вершы
Мялешка Базыль

Чацвёртая кніга з аўтабіяграфічнай паэмай "Родзійка" і зборам вершаў з дзённіка 2013 году. Па думцы аўтара, шызафрынічныя, набягальныя вершыкі напісаныя пад напорам асадкі і імправізацыі з рыфмай. У кнізе змешчаны дзіўныя візуалізацыі бел-чырвона-белага сцяга і сцяга цяперашняй Беларусі як "схематычныя... Болей »

Пудзіла нявіднога радыё
pdf

Пудзіла нявіднога радыё


Мялешка Базыль

Трэцяя, па пункту гледжання аўтара, самая лепшая самадрукаваная кніга, напісаная меньш чым за тройку месяцаў. Вельмі шчырая, лірычная, злобадзенная спроба прызнацца ў каханні дзяўчыне і растлумачыць самому сабе сваю сутнасць і свае пачуцці. Аўтар пачынае востра разумець немэтазгоднасць пісаніны, свае... Болей »

Стараслоўцаў выкшталцонц
pdf

Стараслоўцаў выкшталцонц


Мялешка Базыль

Другая кніга Базыля. Своеасаблівае чытво с уласнымі вершамі і перакладамі вяршынь паэзіі. У самавыдадзенай кнізе, без тэражу, аўтар сабірае усе пісаныя раней вершы пад адну вокладку і сам стварае твор для шырокага кола чытачоў. У зборнік уваходзіць "Плямкі на паперках жыцьця" і творы сяброў якія паўплывалі... Болей »

Плямкі на паперках жыцьця
pdf

Плямкі на паперках жыцьця


Мялешка Базыль

Я малады беларускі паэта. Нарадзіўся І студзеня 1990 году ў Менску. Да паэзіі прыйшоў у 18 год. У гэтай кнізе змешчаны творы напісаныя ў большасьці пасьля першага друку, які адбыўся 30 верасьня 2009 году ў ґаззце Наша Слова. Больш сур'ёзна нідзе пакуль не друкаваўся. У зборніку выкарыстаны правапіс паводле... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org