be

Карнялюк Віталь

Карнялюк Віталь

Гісторык, кандыдат гістарычных навук (2001), дацэнт (2012). Нарадзіўся ў 1969 г. у Ленінградзе. Скончыў Бароўскую СШ Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1993 закончыў гістарычны факультэт, у 1998 — аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. З 1992 г. працуе ў гімназіі №1 імя кадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна. У 2001 г. абараніў у БДУ кандыдатскую дысертацыю на тэму “Фактары гісторыка-дэмаграфічных змен у складзе насельніцтва Беларусі ў 1913-1918 гг.”

У 2005 г. ініцыіраваў і арганізаваў адкрытую рэгіянальную навукова-практычную канферэнцыю па праблемах рэгіянальнай гісторыі і краязнаўству “Румлёўскія чытанні”(2005, 2007, 2009, 2011).

З 2007 г. - на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Займаецца гісторыяй і гістарычнай дэмаграфіяй Першай сусветнай вайны ў Беларусі ў Беларусі, краязнаўствам, методыкай выкладання гісторыі ў школе.

«У 2012-2014 гг. арганізаваў і ажыцявіў кіраўніцтва ініцыятыўнага міжнароднага праекту па праграме «Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013» — пад назваю «Вандроўка ў этнаказку». Вынік праекту — рэканструкцыя славутага Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, створанага Алесем Белакозам.

З 2013 г. — ініцыятар і арганізатар у Гродзенскай вобласці штогадовай адкрытай абластной краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў «Край Гарадзенскі».

Аўтар некалькі дзясяткаў артыкулаў, дапаможнікаў, манаграфіі, апублікаваных у Беларусі і за мяжой.

Сярод ніх - Карнялюк В. Румлёўскі парк за некалькі стагоддзяў. /у кнізе «Экологические экскурсии по лесопарку Румлёво»/ В.А. Бахарев, В.С. Гуменный. Т.Н. Солтан и др. – Гродно, 2002. – С. 18-21.; Карнялюк В.Р. Найноўшая гісторыя Беларусі (1917-1945гг.): факты, пытанні, заданні: дап. для абітурыентаў/В.Р. Карнялюк; пад. рэд. Ул. Міхнюка. – Мінск: “Экоперспектіва”, 2009. – 200с.; Гродназнаўства: дапам. /А.П. Госцеў [і інш.]; пад агул. Рэд. В.В. Шведа і В.Р. Карнелюка. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 219 с.; Карнялюк, В.Р. Крынкі ў 1795-1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка/ В.Р. Карнялюк. – Гродна: ПВУП “Выдавецтва “Ламарк”, 2010. – 199 с.; Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада.(серыя “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”) / Госцеў А. [і інш.], пад рэд. Карнелюка В. і Шведа В.. – Гародня-Вроцлав, 2012. – 339 с.; Карнялюк В.Р. Міграцыя беларускага насельніцтва выкліканая Першай сусветнай вайной / В.Р. Карнялюк – Гродна: ГрГУ імя Янкі Купалы, 2019 – 329 с.

Карнялюк Віталь. Выданьні

Гродназнаўства
pdf

Гродназнаўства

Гісторыя еўрапейскага горада
Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра... Болей »

Крынкі ў 1795-1918 гг.
pdf

Крынкі ў 1795-1918 гг.

Нарысы гісторыі мястэчка
Карнялюк Віталь

Кожны населены пункт варты сваѐй кнігі. Крынкі вартыя яе напэўна. Іх гісторыя – гэта працяглыя, кароткія, імгненныя, скамечаныя, зайздросныя, светлыя і змрочныя, складаныя, цяжкія, але ўсѐ адно адметныя, бо ніколі непаўторныя, лѐсы людзей. Гісторыя па большасці не запомніла іх; праглынулася ўсѐ, ці амаль... Болей »

Найноўшая гісторыя Беларусі
pdf

Найноўшая гісторыя Беларусі

1917-1945 гг. - факты, пытанні і заданні
Карнялюк Віталь

Юныя сябры! У вашых руках зборнік пытанняў і заданняў па найноўшай гісторыі Беларусі з 1917 па 1945 гг. Гэта быў не просты для краіны час. Але ён напоўнены светлымі і добрымі ўчынкамі жыхароў нашай з табой Бацькаўшчыны. Яны шмат працавалі і моцна любілі свой край, сваю Беларусь.... Болей »

Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIIІ стагоддзяў

Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIIІ стагоддзяў

Unus pro omnibus
Янушкевіч А. М. - складальнік

Калектыўная манаграфія прысвечана разнастайным аспектам гісторыі знакамітага шляхецкага роду Валовічаўу Вялікім княстве Літоўскім XV—XVIII стст. У яе аснову ляглі матэрыялы, агучаныя на навуковай канферэнцыі «Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у XV—XVIII стст.» (г. Гродна, 15—16 кастрычніка 2011... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 45
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 45


Energiczne działania, jakie podjął książę Świdrygiełło, musiały być poprzedzone jakimiś przygotowaniami, które trudno jest jednoznacznie wyłuskać z dostępnego materiału. Niełatwo również rozstrzygać, jaki plan strategiczny mógł mieć najmłodszy Olgierdowic, ale warto zaznaczyć, że bezrefleksyjne powtarzanie... Болей »

Гістарычны Альманах 13
pdf

Гістарычны Альманах 13

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Гагуа Руслан, Лісты Ягайлы і ананімная «Хроніка канфлікту» як крыніцы па даследаванню Грунвальдскай бітвы * Гарматны Віталь, Ліквідацыя сялянскіх сервітутаў у Палескім ваяводстве ІІ Рэчы Паспалітай * Карнялюк Віталь, Калабарацыя ў Беларусі: эпізод першай сусветнай вайны * Коваль Вольга... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 18
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 18


* Bernacki Bartłomiej, Wojna zimowa (1939-1940) w radzieckiej okupacyjnej prasie polskojęzycznej na Białostocczyźnie * Choruży Wiesław, Spalenie wsi Zanie przez oddział PAS NZW kpt. Romualda Rajsa „Burego" * Liedke Marzena, Szlachta ruska Wielkiego Księstwa Litewskiego a reformacja * Mironowicz... Болей »

Гістарычны Альманах 03
pdf

Гістарычны Альманах 03

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Сакалова Марына (Менск). Ля вытокаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі * Кіштымаў Андрэй (Менск). Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. * Вендт Ян (Гданьск). Адміністрацыйныя падзелы Польшчы ў 20 ст. * Мазько Эдуард (Гародня). Ідэалагічныя падставы дзейнасці Беларускай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org