be

Гарадніцкі Яўген

Гарадніцкі Яўген

Гарадніцкі Яўген Андрэевіч - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш ста навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы” (1986), “Сучасная паэзія і фальклор” (1988; у сааўтарстве з Т. К. Чабан), “Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), “Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Суб’ектна-аб’ектныя адносіны” (2010), раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках. Выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі ў перыядычным друку. Адзін з аўтараў-укладальнікаў біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” ў 6 тамах (1992 – 1995). Прымаў удзел у стварэнні персанальных энцыклапедый “Янка Купала” (1986), “Максім Багдановіч” (2011). Асноўныя напрамкі даследаванняў: філасофская і эстэтычная праблематыка літаратуры, тэарэтычная паэтыка, метадалогія літаратуразнаўчага аналізу.

Гарадніцкі Яўген. Выданьні

Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя
pdf

Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Суб’ектна-аб’ектныя суадносіны
Гарадніцкі Яўген

На сучасным этапе развіцця беларускага літаратуразнаўства прыкметна ўзмацніліся тэндэнцыі да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння паэтыкі літаратуры. Прадметам даследавання ўсё часцей становяцца паэтыка, мастацкая сістэма таго або іншага аўтара. На аснове пашырэння такіх напрацовак, паступовага назапашвання... Болей »

Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя
pdf

Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя


Гарадніцкі Яўген

Паміж тым, якім аўтару ўяўляецца свет, дзе ён існуе і дзе імкнецца сцвердзіць сваё права на творчасць, і тым, якім чынам ён разумее самую прыроду літаратурнай творчасці, існуе несумненная сувязь. У дадзенай працы на істотныя пытанні, звязаныя з самарэфлесіяй чалавека, вызначэннем ім свайго месца ў свеце... Болей »

Сучасная паэзія і фальклор
pdf

Сучасная паэзія і фальклор


Гарадніцкі Яўген, Чабан Тамара

На фальклорным і літаратурным матэрыяле прасочваецца станаўленне вобразнага мыслення ў беларускай паэзіі, у прыватнасці вытокі метафарычнасці. На аснове творчасці беларускіх, рускіх і ўкраінскіх паэтэс паказан уплыў фальклорна-песеннага вобраза жанчыны на складаны духоўны свет сучаснай гераіні. Разлічана... Болей »

Думка і вобраз
pdf

Думка і вобраз

Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы
Гарадніцкі Яўген

У кнізе даследуюцца інтэлектуалізм, філасафічнасць, якія з'яўляюцца характэрнай асаблівасцю паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў і якія дапамагаюць больш поўна і глыбока ўбачыць складаны духоўны свет сучаснага чалавека. На аснове аналіза паэзіі А. Куляшова, М. Танка. А. Пысіна, Я. Сіпакова, У. Караткевіча... Болей »

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага... Болей »

Полымя 11 (1009) 2013
pdf

Полымя 11 (1009) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Па назве вёскі, можна здагадацца, што яе заснавальнікі, з цяжкасцю адваёўваючы ў балота і лесу ладны кавалак зямлі, радасна крычалі: «Вось дык ляда!» І потым кожны з гаспадароў цешыўся сваёю перамогаю і паўтараў: «Ляда, маё ляда!» Так і з’явілася назва вёскі, а лепшае і не прыдумаеш. У ёй ужо змясцілася... Болей »

Полымя 9 (1007) 2013
pdf

Полымя 9 (1007) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Калі азіраюся назад і згадваю дзяцінства, складваецца ўражанне, што музыка вакол і побач са мной была заўжды. Любіла спяваць мама, Тамара Фёдараўна, хоць заўсёдныя клопаты прафесійныя, настаўніцка-школьныя, і побытава-хатнія, магчыма, не надта таму спрыялі. Мамін голас не вельмі моцны, але чысты і вельмі... Болей »

Полымя 5 (1003) 2013
pdf

Полымя 5 (1003) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась... Болей »

Полымя 3 (1001) 2013
pdf

Полымя 3 (1001) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Некалькі гадоў таму ў часопісе «Полымя» пад назвай «Вецер з Чорнага яра» друкавалася першая частка маёй аповесці «Чорны вецер». У ёй расказвалася пра падзеі, якія разыграліся ў далёкім 1937 годзе, калі адзін з герояў твора знаходзіць залатыя манеты і з боем забірае іх у людзей, якіх улады маюцца выслаць... Болей »

Тэрмапілы 17
pdf

Тэрмапілы 17

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org