- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы.
Сваімі кароткімі вершамі яна закранае, асягае, урэчаіснівае тое нешта, што не мае наймення і што ў прадмеце праяўляецца як прыкмета, у назоўніку як прыкметнік і найменнем яму становіцца сам верш.
У падаснове яе твораў угадваецца сістэма, і тыя настойлівыя лічэбнікі, якія раз-пораз аб'яўляюцца ў яе вершах, ускоснае пацвярджэнне гэтаму.
Учытваючыся ў вершы Надзеі Артымовіч, прыходзіш да інтуітыўнай высновы пра таемную роднасць мастацтва і навукі, паэзіі і матэматыкі, да адчування, што паэзія . сколак ці галіна нейкай старажытнай веды, калі рэчаіснасць мыслілася і спасцігалася інакш, чым цяпер, і была (а можа, насампраўды ёсць і цяпер) інакшай.
Ёсць паэты, у творчасці якіх за вершамі не відаць паэзіі. У творчасці Надзеі Артымовіч, наадварот, увесь час заяўляе аб сабе істота паэзіі.
Яе вершы тым і таму істотныя: за іхняй вонкавай несамавітасцю тоіцца глыбіня невымоўнасці, якая, аднак, углядаецца ў нас знаёмымі вобразамі і прамаўляе знаёмымі галасамі. І, можа, урэшце, якраз таму, што вобразы і галасы вынікаюць з глыбіні невымоўнасці, яны аказваюцца знаёмымі.
У сплытчэлым і спрасцелым свеце ўсё больш выказанага і ўсё менш месца для выказвання. Гэтае месца амаль што ўжо выспа.
З горлам, падстаўленым пад вецер, безабаронным і гатовым вымавіць слова, якое само захоча вымавіцца (і таму менавіта горла), Надзея Артымовіч скіроўваецца на сваю, зберажоную ёю ад наступу сушы, выспу.
Надзея Артымовіч памерла пасля працяглай хваробы ў Бельску Падляшскім 3 кастрычніка 2023 году.
„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія - гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш зяўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца.... Болей »
Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго... Болей »
Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі... Болей »
Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў... Болей »
Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца... Болей »
Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай... Болей »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »