be

Магілёўскі магістрат 1580—1581, 1588

Беларусь у актавых кнігах XVI—XVIII стст.

Уперцшню на Беларусі ажыццяўляецца першы вьшуск навуковага выдання "Беларусь у актавых кнігах XVI—XVIII стст.", прысвечаны актавым кнігам Магілёўскага магістрата, які знаёмідь чьпача з новымі архіўнымі і археаграфічнымі доследамі дакументаў Магілёўскага магістрата 1580—1581, 1588, праведзенымі ў апошнія гады ў аддзеле старажытных актаў. Каштоўнасць гэтых крыніц нельга недаацаніць. Праўда, да гэтага часу яны застаюцца маладаступнымі для шырокага кола даследчыкаў, што звязана з шэрагам аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў. Па-першае, месца захавання (архіў), адзіны арыгінал і мікрафільм. Па-другое, старабеларуская мова і палеаграфія (кірылічны скорапіс) гэтых унікальных помнікаў. Гэтыя фактары ўзмацняюдь каштоўнасць дадзенага выдання. Яно складаецца са зместу актавых хніг, які ўключае падрабязны загаловак (легенду), а таксама з асабовага і геаграфічнага паказальнікаў, тэрміналагічнага слоўніка. Прызначаецда архівістам, археографам, крыніцазнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, усім, хто цікавідца гісторыяй і культурай Беларусі.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству РБ. БелНДІДАС.
Выдавецкая сэрыя: Беларусь у актавых кнігах XVI—XVIII стст.
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Яцкевіч З.Я., Лашкевіч А.А.
  • Выдавец: Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству РБ. БелНДІДАС.
  • Выдавецтва/ друкарня: БелНДІДАС
  • Памеры: 462 с.
  • ISBN: 985-6099-53-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 676
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org